Незалежнай прэсе перакрываюць кісларод
- 13.01.2012, 11:22
У пачатку Новага 2012 года ў гарадской недзяржаўнай газеты «Intex-press» паўсталі цяжкасці, якія сталі абсалютна нечаканымі.
Зараз для ўдзелу ў паседжаннях Баранавіцкага гарвыканкама акрэдытаваны толькі адзін чалавек - галоўны рэдактар выдання Уладзімір Янукевіч.
У мінулыя гады такога абмежаванні не існавала, і журналісты газеты рэгулярна прысутнічалі на паседжаннях гарвыканкама. Таксама ў выдання нечакана паўсталі складанасці ў супрацоўніцтве з Баранавіцкім гарадскім аддзелам унутраных спраў.
Карэспандэнта выдання Наталлю Семяновіч, якая асвятляе крымінальную тэматыку, праінфармавалі, што міліцыя больш не будзе даваць інфармацыю недзяржаўнаму выданню.
Газета «Intex-press» аб'ектыўна асвятляла прэзідэнцкія выбары ў 2010 годзе, маўклівыя акцыі ўлетку 2011 года, падрыхтоўку і правядзенне мясцовага сходу 8 кастрычніка, паведамляла аб забароне ўсіх пікетаў і мітынгаў, што раздражняла гарадскія ўлады.
Такім чынам, гарвыканкам і міліцыя скарацілі да мінімуму супрацоўніцтва з незалежнай газетай «Intex-press», адзначае ПЦ «Вясна».