Акцыя салідарнасці з Саннікавым і Статкевічам у Віцебску (Фота)
- 13.01.2012, 11:41
У горадзе з'явіліся ўлёткі з партрэтамі палітвязняў і патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення.
Правядзенне акцыі салідарнасці было прымеркаванае да 12 студзеня - даты судовага працэсу над Мікалаем Статкевічам, калі палітвязню прысудзілі тры гады турэмнага зняволення замест утрымання ў калоніі.
Суд над Статкевічам прайшоў, але нашыя землякі не павінныя забывацца на палітвязняў, лічаць актывісты кампаніі «Гавары праўду», якія арганізавалі распаўсюджванне ўлётак у Віцебску.
Дарэчы, улёткі з партрэтамі Статкевіча і Андрэя Саннікава з'явіліся не толькі ў найбольш людных месцах абласнога цэнтра, на дзвярох крам і пад'ездаў жылых дамоў, але і ля міліцэйскіх пастарункаў.