BE RU EN

Новае відэа выбуху ў менскім метро

  • 16.01.2012, 10:36

На новым роліку, аднак, па-ранейшаму не бачнае месца выбуху.

Да чарговага матэрыялу вялікага журналісцкага расследавання па выбуху ў менскім метро сайт «Ежедневник» вырашыў паказаць без купюр тых дзяцей і жанчын, якія знаходзіліся ў той страшны час у метро.

Відэаролік складаецца з нарэзкі запісаў камер відэаназірання, усталяваных на платформах «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», а таксама ў пераходах.

Нагадаем, што тэракт адбыўся 11 красавіка 2011 года. У выніку 15 чалавек загінулі, больш за 300 атрымалі траўмы. Восенню 2011 года суд прызнаў вінаватымі ў арганізацыі тэракту віцебчукоў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва і прысудзіў іх да смяротнага пакарання. Ход працэсу і прысуд выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве.

Апошнія навіны