Сяргей Каваленка сустракае 37-годдзе ў ізалятары
- 16.01.2012, 11:26
Віцебскага актывіста КХП БНФ арыштавалі па абвінавачванні ў тым, што ён ухіляўся ад адбыцця пакарання.
Сёння, 16 студзеня, палітвязню Сяргею Каваленку спаўняецца 37 гадоў. Нагадаем, віцебскага актывіста КХП-БНФ арыштавалі па абвінавачванні ў тым, што ён ухіляўся ад адбыцця пакарання. У 2010 годзе ён вывесіў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебска і быў прысуджаны да 3 гадоў умоўна. З 22 снежня 2011 года ён знаходзіцца ў следчым ізалятары і трымае галадоўку пратэсту.
Каваленка - будаўнік, а па палітычных прыхільнасцях - сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Ён - чалавек сцяга: вывешваў бел-чырвона-белы штандар ў дзясятках нечаканых месцаў.