У Менску гарэў бар (Фота)
- 17.01.2012, 11:41
Адзін са сталічных бараў стаў ахвярай пажару, у панядзелак 16 студзеня.
У выніку пашкоджаная барная стойка і сапсаваная мэбля. Раніцай 16студзеня ў МНС паступіла тэлефанаванне ад мінака. Ён распавёў, што на трэцім паверсе будынка па Талбухіна, 4 ідзе дым, паведамляе «Інтэрфакс».
«Ужо праз 4 хвіліны аддзяленні ПАВЧ-8 прыбылі да месца, па знешніх прыкметах нічога не назіралася. У ходзе агляду было ўсталявана, што адбылося загаранне маёмасці і прадметаў мэблі на плошчы 2 метры квадратных у памяшканні бара (10х15 м), размешчанага на 3-м паверсе будынка АБК ААТ «Менскі гадзіннікавы завод» (40х100м) і які належыць прыватнаму гандлёва-вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Японскі бог», - распавёў памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Эвакуіраваць і ратаваць нікога не прыйшлося. А вось бару, падобна, спатрэбіцца рамонт: закураныя сцены, мэбля. Ратавальнікі мяркуюць, што прычынай пажару стала кароткае замыканне ў халадзільным прыстасаванні.