Марцін Шульц стаў новым старшынём Еўрапарламента
- 17.01.2012, 14:32
Нямецкі сацыял-дэмакрат змяніў на гэтай пасадзе прадстаўніка Польшчы Ежы Бузэка.
На пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента Шульц хоча дамагацца большай еўраінтэграцыі і прымаць больш палітычных рашэнняў, накіраваных на барацьбу з фінансавым крызісам, паведамляе Газета.ру.
Шульц быў абраны таемным галасаваннем 387 галасамі з 670. Яго абралі ў першым туры галасавання.