BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Шульц правільна ставіцца да Беларусі

  • 17.01.2012, 15:43

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што новы кіраўнік Еўракамісіі, нямецкі сацыял-дэмакрат Марцін Шульц разумее, што «Лукашэнку немагчыма перавыхаваць».

Па прызнаі Шушкевіча, яшчэ да абрання Шульца ён хацеў змясціць у сваёй кнізе фотаздымак палітыка і прадказанне аб тым, што ён можа стаць кіраўніком Еўрапейскага парламента.

«Ён сапраўдны сацыял-дэмакрат. Я з ім добра знаёмы, сустракаўся не раз у Страсбургу. Ён добра ведае Мікалая Статкевіча. Ён з тых палітыкаў, хто правільна ставіцца да Беларусі, гэта значыць, разумее, што тут дыктатура, што Лукашэнкау перавыхаваць немагчыма.

Ён будзе працягваць палітыку Ежы Бузэка. Ён можа знайсці прылады ўздзеяння на Беларусь, бо ён прадстаўляе магутную ў эканамічным плане краіну, канцлер якой таксама добра разумее, што такое Беларусь. Нічога добрага ягонае абранне Лукашэнку не абяцае», - сказаў Шушкевіч у інтэрв'ю «Беларускаму партызану».

Апошнія навіны