Статкевіча адправілі ў ШІЗА за парушэнне формы адзення
- 18.01.2012, 12:42
Мікалай Статкевіч змешчаны ў ШІЗА магілёўскай турмы № 4 за парушэнне формы адзення ў шклоўскай калоніі № 17.
Пра гэта, як паведаміла журналістам жонка палітыка Марына Адамовіч, ёй сказалі ў адміністрацыі турмы.
17 студзеня турму № 4 у Магілёве наведалі жонка Статкевіча Марына Адамовіч і ягоны адвакат Сяргей Новік. Марыну Адамовіч прыняў начальнік выпраўленчай установы Аляксандр Ламаза. Сяргей Новік змог пагутарыць з асуджаным.
Па словах адваката, Мікалай Статкевіч будзе знаходзіцца ў штрафным ізалятары да 24 студзеня. Пасля гэтага вырашыцца пытанне, у якой канкрэтна камеры ён будзе адбываць пакаранне. «Настрой у яго сапраўды нармальны. Бадзёры, вясёлы, перадае ўсім прывітанні, абдымае жонку каханую, і як толькі з'явіцца нейкая магчымасць, паведаміць, што зможа», - цытуе БелаПАН словы адвакат