BE RU EN

Пад Масквой знік яшчэ адзін беларускі гастарбайтар

  • 19.01.2012, 13:43

Як паведамляе «Вячэрні Брэст», за снежань мінулага і студзень бягучага года пададзеныя ў вышук пяцёра жыхароў Брэста, якія з'ехалі на заробкі ў Расею і зніклі.

Геаграфія такіх паездак даволі шырокая: Маскоўская вобласць, Калінінград, Сочы...

Аб шостым зніклым без вестак, 34-гадовым Алегу Навуміку, паведаміла газета «Ганцавіцкі час». Малады чалавек паехаў на працу ў Маскоўскую вобласць у красавіку мінулага года. Апошні раз выйшаў на сувязь з маці 31 снежня, патлумачыўшы, што чакае разліку за сваю працу. З таго часу ён не адказвае на тэлефанаванні і пакінутыя на аўтаадказчык паведамленні.

Маці знайшла па тэлефоне двух калегаў сына, аднаго ў Дагестане, другога - у Малдове. Абодва атрымалі грошы і прыбылі дадому, а вось Алег Навумік знік.

Апошнія навіны