Маці Уладзіслава Кавалёва наведала Еўрапарламент
- 19.01.2012, 15:55
Любоў Кавалёва 19 студзеня ў Брусэлі сустрэлася з дэпутатамі Еўрапарламента.
Мэта візіту - паінфармаваць парламентарыяў аб сітуацыі, якая склалася вакол ейнага сына, піша «Наша Ніва».
«Я прыехала сюды распавесці аб тым, што ў Беларусі сфабрыкавалі абвінавачванне супраць майго сына і ягонага сябра і вынеслі неправасудны прысуд», - заявіла маці асуджанага.
У Любові Кавалёвай запланаваная таксама сустрэча з прадстаўнікамі Еўрапейскай службы па знешнепалітычнай дзейнасці ЕЗ.
Нагадаем, што Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў Канавалава і Кавалёва, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро 11 красавіка 2011 года, да смяротнага пакарання.