14 беларускіх гастарбайтараў выяўленыя ў падпольным інтэрнаце ў Маскве
- 19.01.2012, 16:34
На тэрыторыі завода ў Басманным раёне Масквы паліцыя знайшла падпольны інтэрнат, у якім пражывалі 287 чалавек.
Як паведамляецца на сайце ўпраўлення ўнутраных спраў па Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе ГУУС Масквы, сярод жыхароў былі і 14 беларусаў, перадае БелаПАН.
Акрамя таго, прытулак сабе ў падпольным інтэрнаце знайшлі 72 расейца, адзін грамадзянін Гвінеі, 51 - Украіны, 27 - Малдовы, 26 - Таджыкістана, 96 - Узбекістана. Усе яны патлумачылі, што прыехалі ў расейскую сталіцу для працаўладкавання, інфармацыю аб інтэрнаце знайшлі ў Інтэрнэце, а за жыллё плацілі 100 рублёў на суткі. Грошы здавалі касіру пры ўваходзе ў будынак.
Усе «нелегалы» былі дастаўленыя ў аддзел паліцыі для разбору. У ходзе праверкі дакументаў усталявана, што ў чатырох замежнікаў пратэрмінаваныя дакументы на іхняе знаходжанне на тэрыторыі РФ. На іх будуць падрыхтаваныя дакументы для выправаджэння з тэрыторыі Расеі.
У цяперашні час праводзіцца праверка, усталёўваецца, якім чынам на тэрыторыі завода быў арганізаваны падпольны інтэрнат.