BE RU EN

Вядомыя беларусы заступіліся за палітвязняў

  • 20.01.2012, 15:35

Яны напісалі зварот да Лукашэнкі з просьбай вызваліць вязняў рэжыму.

«Народная Воля» прыводзіць тэкст звароту:

«Аляксандр Рыгоравіч!

Так здарылася, што жыццё адразу некалькіх вядомых беларусаў залежыць менавіта ад Вас. Гэтыя людзі з'яўляюцца Вашымі палітычнымі апанентамі, але яны не ворагі беларускага народа. Таму пераканаўча просім Вас: выпусціце іх на волю.

Кожны дзень забірае ў палітвязняў здароўе, адымае ў іх гады жыцця. Гэтыя людзі сёння знаходзяцца ў турмах, хоць яны не злачынцы. Наадварот, яны рабілі ўсё магчымае для таго, каб жыццё ў Беларусі стала лепшым. Рабілі так, як таго патрабавала іхняе сумленне.

Аляксандр Рыгоравіч, заклікаем Вас не адказваць жорсткасцю на клопат людзей аб сваёй Радзіме. Выпусціце іх, у Вас ёсць для гэтага права.

Мы ўпэўненыя, што гэты зварот падтрымаюць амаль усе беларусы. Бо незалежна ад палітычных поглядаў, беларусы хочуць свайму дому міру, спакою і згоды.

Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі,

Віктар Дашук, рэжысёр, Народны артыст Беларусі,

Зінаіда Бандарэнка, Народная артыстка Беларусі,

Радзім Гарэцкі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук,

Леанід Лыч, прафесар, доктар гістарычных навук».

Апошнія навіны