У Зміцера Бандарэнкі новыя праблемы са здароўем
- 20.01.2012, 16:37
Здароўе Зміцера Бандарэнкі пагоршылася - да праблем са спіной дадалася хвароба сасудаў.
Вольга Бандарэнка ў пятніцу атрымала адразу тры лісты ад мужа. У Зміцера яшчэ больш пагоршылася здароўе:
«Да праблемаў з хрыбетнікам дадаліся праблемы з сасудамі. Піша, што цэлы снежань галава расколвалася. Неяк яго там лекуюць, нават уколы рабілі. Але не вельмі дапамагае. Шчыра кажучы, мяне гэта хвалюе нават больш, чым спіна, тамушто спіна - гэта боль і, магчыма, інваліднасць. Гэта страшна. Але сасуды і тромбы мяне больш хвалююць...»
Раней Зміцер Бандарэнка, які перанёс у зняволенні складаную нейрахірургічную аперацыю на хрыбетніку, паведамляў, што ўжо месяц у яго падвышаны ціск і не дапамагаюць ніякія лекі. Праз пяць месяцаў пасля аперацыі ён пачаў садзіцца, аднак стала балець хварэць спіна і запалілася грыжа шыйна-груднога аддзела. Мабыць, яму спатрэбіцца новая аперацыя.