BE RU EN

Збой на МТС: кліенты ашуканыя

  • 23.01.2012, 12:04

Збой прывёў да спісання сродкаў з рахункаў некаторых абанентаў МТС.

У шэрагу абанентаў МТС пры правядзенні аператарам 21-22 студзеня тэхнічных прац паўстала праблема - некарэктна адлюстроўваецца баланс, заблакаваная галасавая сувязь.

Датэлефанавацца да службы падтрымкі атрымліваецца не ва ўсіх карыстальнікаў мабільнай сувязі, з рахункаў якіх раптам зніклі грошы. «Цяпер ідзе падвышаная нагрузка на 0890, таму складана датэлефанавацца», - паведамілі interfax.by прадстаўнікі МТС.

«Спецыялісты кампаніі актыўна працуюць над рашэннем гэтага пытання. Праблема зафіксаваная не ва ўсіх, а толькі ў асобных абанентаў. З усімі выпадкамі разбіраемся. Прыносім прабачэнні за нязручнасці», - запэўнілі супрацоўнікі кампаніі.

Калі праблема будзе вырашаная, не паведамляецца.

Апошнія навіны