BE RU EN

Кошты нерухомасці выраслі за год у 2,5 разы

  • 23.01.2012, 12:44

Сярэдні кошт 1 кв.м жылля, пабудаванага для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, у IV квартале 2011 года склаў каля 2,24 млн рублёў.

З улікам аздабленчых прац паказчык роўны каля 2,5 млн рублёў, піша infobank.by.

Калі параўнаць паказчык у абласцях, то ў Менску кошт склаў больш за 2 млн.рублёў, у Менскай вобласці - больш за 2,3 млн., Брэсцкай - 2,4 млн., Віцебскай - больш за 2,3 млн., Гомельскай - амаль 2,3 млн., Магілёўскай вобласці - 2,6 млн. У Гродзенскай вобласці сярэднеўзважаны кошт 1 кв.м жылля дасягнуў амаль 2 млн.

Што тычыцца першаснага рынку сталіцы, то за 2011 год ён вырас ў 2,5 разы.

Так, па дадзеных кампаніі «Твая сталіца», у студзені 2011 года квадратны метр у сталічнай новабудоўлі каштаваў у сярэднім каля 4,2 млн., а да канца мінулага года кошт квадратнага метра перавысіў 10 млн.

Больш за ўсё страціў у кошце эканомклас, у гэтым сегменце рынку назіраецца зніжэнне кошту кватэр з пачатку 2011 года на 14%, а вось элітныя аб'екты значна падаражэлі - з пачатку мінулага года іхні кошт узрос на 33%.

Апошнія навіны