БХД байкатуе выбары ў «палатку»
- 23.01.2012, 13:00
Байкот сябры аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» гатовыя пачаць 25 сакавіка.
Але гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі ўлады не вызваляць палітвязняў, не зменяць выбарчае заканадаўства і не зарэгіструюць БХД і іншыя грамадскія арганізацыі, піша «Народная Воля».
У межах байкоту плануецца інфармацыйная кампанія, масавыя назіранні для фіксацыі байкоту, а таксама правядзенне Усебеларускага народнага з'езду як заканадаўчай альтэрнатывы.
Сябры аргкамітэта плануюць дамовіцца з іншымі дэмакратычнымі сіламі ў краіне і правесці з'езд 23 чэрвеня.
Сябры аргкамітэта па стварэнні БХД перададуць свае ўмовы ў Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, «палату прадстаўнікоў» і Саўмін.