BE RU EN

У КПЗ за тое, што чысціў снег (Відэа)

  • 24.01.2012, 18:49

У сучаснай Беларусі патрапіць у міліцыю можна толькі за тое, што прыбіраеш снег каля свайго дома.

На днях старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька выказаў абурэнне тым, што «людзі не выйшлі ў выходныя дні, не расчысцілі тэрыторыю каля сваіх машын, у дварах».

«Роля і месца насельніцтва ва ўборцы снегу павінныя быць пазначаныя», - запатрабаваў старшыня Менгарвыканкама ўчора на аператыўнай нарадзе.

Асцярожных беларусаў зразумець можна. Па законе «больш за трох не збірацца» такі энтузіязм можа быць прыраўнаны да масавых беспарадкаў.

Чытач www.charter97.org з Гомеля даслаў відэа, на якім супрацоўнікі міліцыі збілі і арыштавалі грамадзянаў толькі за тое, што тыя паспрабавалі прыбраць сцежку ля свайго дома ад снегу.

Апошнія навіны