BE RU EN

Супрацоўнікі «Граніту» працягваюць змагацца за свае правы

  • 25.01.2012, 16:18

Кіраўнік незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч падаў заяву ў суд аб разглядзе справы па пазбаўленні яго пасведчання кіроўцаў.

Актывісты прафсаюзнай арганізацыі адзначаюць, што кіраўніцтва змяняе тон размоваў і спрабуе наладзіць кантакт, перадае «Радыё Рацыя».

Супрацоўнікі з асцярогай ставяцца да кіраўніцтва, бо разумеюць, што можа здарыцца правакацыя. Так працаўнік Дзяніс адзначае, што барацьба за свае правы працягваецца:

- Будзем змагацца, будзем адстойваць свае правы і інтарэсы, на правакацыі паддавацца не трэба. Яны былі і будуць. І будуць зноў-такі ў дачыненні да лідэраў, якія адчуваюць сябе больш упэўнена, таму што маюць больш інфармацыі, больш ведаюць і разумеюць нас. Будзем спрабаваць трымацца.

Ягоны калега Зміцер кажа, што працаўнікам хочацца нармальных умоваў:

- Мы хочам глядзець у будучыню і бачыць яе нармальнай. Нам адыходзіць ужо няма куды. Я думаю, што будзе ўсё нармальна.

З канца снежня на прадпрыемстве па здабычы каменя «Граніт» у Мікашэвічах працягваецца барацьба супрацоўнікаў за паляпшэнне ўмоваў працы, павышэнне заробкаў і рэгістрацыі аб'яднання недзяржаўных прафсаюзаў.

Нагадаем, каля 600 працаўнікоў РУВП «Граніт» пакінулі прафсаюзную арганізацыю свайго прадпрыемства з-за таго, што былі незадаволеныя працай прафкама і нізкім заробкам. Супрацоўнікі прадпрыемства звярнуліся ў незалежны прафсаюз, пасля гэтага на іх пачаўся ціск з боку кіраўніцтва.

Апошнія навіны