BE RU EN

Ірына Халіп: Калі б ЕЗ увёў санкцыі - аднаго дня хапіла б, каб усе палітвязні выйшлі

  • 25.01.2012, 17:51

Жонка палітвязня Андрэя Саннікава лічыць, што еўрапейскія палітыкі паводзяцца, на жаль, проста беспрынцыпова.

«Еўрапейскія палітыкі са сваімі заявамі, што «нашая пазіцыя цвёрдая, паслядоўная»... І чаго яны дамагліся? Яны будуць пашыраць нават не спіс неўязных, а спіс крытэраў, па якіх яны гэтых са спісу неўязных праз пару гадкоў будуць вызначаць. Я лічу, што еўрапейскія палітыкі паводзяцца, на жаль, проста беспрынцыпова», - заявіла Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, піша «Беларускі Партызан».

Так жанчына адказала на пытанне аб надзеі на дапамогу еўрапейскай супольнасці па вызваленні беларускіх палітвязняў.

«Тыя ж кантракты на беларускія нафтапрадукты складаюць усяго толькі паўтара адсоткі ад патрэбаў Еўрапейскага Звяза. Немагчыма адмовіцца ад паўтарох адсоткаў, тым больш - ненадоўга ж. Калі б яны ўвялі гэтыя санкцыі - аднаго дня хапіла б, каб усе палітвязні выйшлі...», - упэўненая Ірына Халіп.

Апошнія навіны