У Менску на праспекце Пераможцаў замёрз бяздомны
- 26.01.2012, 11:07
Каля дома № 13 на праспекце Пераможцаў у Менску 25 студзеня быў выяўлены практычна ў несвядомым стане невядомы мужчына 35-40 гадоў, па выглядзе бомж.
Праз 45 хвілін мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі пры дастаўленні ў лякарню. Папярэдні дыягназ - пераахаладжэнне, перадае БелаПАН.
Асоба і прычына смерці мужчыны высвятляюцца.