Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага
- 26.01.2012, 18:04
Старшыня АБСЕ Эйман Гілмар выказаў шкадаванне з нагоды адмовы ў задавальненні касацыйнай скаргі старшыні ПЦ «Вясна» Алесю Бяляцкаму.
«Чалавека нельга пераследваць за абарону правоў чалавека. Гэтая справа - прыкрае адлюстраванне стану правоў чалавека ў Беларусі і вынік абмежаванняў свабоды асацыяцый у краіне. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх астатніх актывістаў грамадзянскай супольнасці і палітычных апанентаў», - адзначыў старшыня АБСЕ, які адначасова з'яўляецца міністрам замежных спраў Ірландыі, піша ПЦ «Вясна».
Пры гэтым Гілмар дадаў, што «бесперапыннае парушэнне правоў чалавека ў краіне выклікае вялікую занепакоенасць. Пераследам праваабаронцаў і абмежаваннем свабоды асацыяцый, Беларусь парушае свае абавязальніцтвы ў межах АБСЕ».