BE RU EN

Жыхар Менска абвясціў сухую галадоўку супраць катаванняў над Саннікавым

  • 27.01.2012, 16:01

Такім чынам Андрэй Нікалаеў хоча выказаць падтрымку свайму кандыдату.

На галадоўку Нікалаеў вырашыўся пасля прэс-канферэнцыі Ірыны Халіп, на якой жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава распавяла пра сваю сустрэчу з мужам, перадае Еўрарадыё.

«Я са СМІ даведаўся, што кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў пад ціскам пісаў прашэнне аб памілаванні. Але яно было зацягнутае. Зыходзячы з гэтага я хачу бачыць свайго кандыдата на свабодзе», - распавёў Мікалаеў.

Галадаць ён плануе дома і да самага моманту вызвалення Саннікава. Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года Андрэй Нікалаеў адседзеў трое сутак арышту, бы ўдапытаны ваеннай контрвыведкай, у яго на восем месяцаў была канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка.

Апошнія навіны