Брэсцкія дэмакраты будуць байкатаваць «выбары»
- 30.01.2012, 10:08
Брэсцкая Дэмакратычная Кааліцыя (БДК) «Спадчына» прыняла рашэнне аб поўным байкоце так званых «парламенцкіх выбараў», якія плануюцца рэжымам на 2012 год.
Сваё рашэнне кааліцыя засноўвае на наступных фактах:
- Выбары прэзідэнта 19 снежня 2010 года пераважнай большасцю беларускага народа і сусветнай супольнасцю не прызнаныя, таму ў краіне няма легітымнай улады.
- Заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу ў Беларусі ажыццяўляе адзін чалавек - Лукашэнка А.Р., у сувязі з чым «парламент» не з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь, ягонае існаванне носіць фіктыўны характар.
- У турмах сілком утрымліваюцца палітвязні, іхняму жыццю пагражае небяспека.
- Не рэгіструюцца палітычныя партыі і арганізацыі (БХД, «Вясна» і інш);
- Няма доступу да СМІ тым партыям і арганізацыям, якія прадстаўляюць альтэрнатыўныя пункты гледжання.
- Цяперашняе выбарчае заканадаўства не забяспечвае свабоду, адкрытасць і галоснасць выбараў.
- Зыходзячы з гэтага, канстатуем, што пры існуючым рэжыме дэмакратычныя выбары ў Беларусі немагчымыя.
Лічым удзел асобных лідэраў і сябраў палітычных партый і рухаў у гэтым фарсе правакацыяй. У цяперашняй сітуацыі гэта выглядае амаральна і блюзнерска.
Мы заклікаем грамадзян Беларусі не прымаць удзелу ў чарговым спектаклі пад назвай «парламенцкія выбары», а разам з намі далучыцца да іх актыўнага байкоту.
Пагадненне падпісалі:
Шурхай Зміцер, «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»
Чаркашын Аляксандр, «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»
Ваўранюк Васіль, БСДП (Народная Грамада)
Станіслаў Фядзько, БСДП (Народная Грамада)
Чайкоўскі Віктар, РГА «Перспектыва»
Петрусевіч Фёдар, «Еўрапейская Беларусь»
Шарэнда-Панасюк Паліна, «Еўрапейская Беларусь»
Бацук Юрый, «Маладая Беларусь»