BE RU EN

Дзярждоўг Беларусі павялічыўся за 2011 год у 3,8 раза

  • 31.01.2012, 16:59

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня 2012 года склаў эквівалент Br144,134 трлн., то бок павялічыўся ў 3,8 раза за 2011 год, у тым ліку на 15,9% за снежань, сведчаць дадзеныя Белстата.

Пры гэтым знешні дзярждоўг у рублёвым эквіваленце вырас у 3,85 раза за 12 месяцаў мінулага года, у тым ліку на 8,6% за снежань да Br111, 888 трлн. на 1 студзеня 2012 года, піша АФН.

Аб'ём унутранага дзярждоўгу склаў Br32,246 трлн., то бок павялічыўся ў 3,5 раза за мінулы год, у тым ліку на 51,3% за снежань.

У структуры дзярждоўгу доўг цэнтральнага ўрада склаў Br116,380 трлн. (15,35% прыпадае на долю ўнутранага і 84,65% - знешняга), то бок павялічыўся ў 3,8 раза за студзень-снежань, у тым ліку на 11,4% за снежань.

Доўг суб'ектаў гаспадарання, гарантаваны урадам, склаў Br27,754 трлн.(51,81% - унутраны, 48,19% - знешні), то бок павялічыўся ў 3,6 раза за 2011 год, у тым ліку на 39,9% за снежань.

Апошнія навіны