BE RU EN

Журналіст «​​Белсата» абвясціў галадоўку

  • 9.01.2012, 12:31

Адразу ж пасля вынясення прысуду Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага арышту.

Сёння адбыўся суд над затрыманымі ўчора ля будынку КДБ. Журналіста Аляксандра Баразенку суддзя Аляксандр Хадановіч прысудзіў да 11 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ), Мікіту Каваленку суддзя Іван Майсейчык прысудзіў да 15 сутак.

Нагадаем, 9 студзеня актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Мікіта Каваленка падышоў да прыступак будынка КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг і партрэты палітвязняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Да маладога чалавека падбеглі людзі ў цывільным, якія выйшлі з КДБ, і зацягнулі ў будынак.

Разам з ім быў затрыманы незалежны журналіст, які здымаў акцыю на відэакамеру.

Апошнія навіны