Праезд падаражэе ў два разы
- 9.01.2012, 12:46
Такія лічбы закладзеныя ў гарадскім бюджэце.
Аб запланаваным падаражэнні паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў, перадае БелТА.
Шкуратаў растлумачыў, што ў адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам у Менску ўгэтым годзе неабходна будзе павысіць тарыфы на праезд да ўзроўню 70-адсоткавага пакрыцця выдаткаў на перавозкі. У цяперашні час пасажыры аплачваюць толькі 35% ад сабекошту. Чыноўнік запэўніў, што рост коштаў на праезд будзе адбывацца паэтапна.
Нагадаем, што сёння адзін квіток на паездку ў Менску каштуе 1300 рублёў. Такі кошт быў усталяваны восенню мінулага года.