Без «растваральнікаў» сальда знешняга гандлю сышло ў мінус
- 1.10.2012, 12:08
Упершыню ў бягучым годзе сальда замежнага гандлю таварамі стала адмоўным.
Па выніках 8 месяцаў бягучага года дадатнае сальда склала 1628,1 млн. USD супраць адмоўнага ў памеры 3413,5 млн. USD у студзені-жніўні 2011 года, паведамляе Белстат.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі за 8 месяцаў бягучага года склаў 64088,1 млн. USD, павялічыўшыся на 13,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Экспарт тавараў вырас на 23,4% да 32858,1 млн. USD, імпарт павялічыўся на 4% да 31230,0 млн. USD.
З агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны па-за СНД склалі 17334,2 млн. USD, павялічыўшыся на 30,4%. У тым ліку экспарт у краіны Еўрапейскага звяза дасягнуў 13 906,3 млн. USD, што на 40,7% больш, чым у студзені-жніўні 2011 года.
Пастаўкі ў краіны СНД склалі 15 523,9 млн. USD, павялічыўшыся на 16,5% у параўнанні з студзенем-жніўнем 2011-га. Экспарт у Расею вырас на 9,4% да 10 531,2 млн. USD.
У сваю чаргу аб'ём імпарту з краін СНД склаў 21 105,8 млн. USD, павялічыўшыся на 16,8%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі павялічыўся на 22,1% і склаў 19 452,6 млн. USD.
З краін па-за СНД Беларусь знізіла імпарт на 15,4% да 10 124,2 млн. USD. Імпарт тавараў з краін Еўразвяза склаў 5 695,8 млн. USD, што на 3,2% больш у параўнанні са студзенем-жніўнем 2011-га.
Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 5 581,9 млн. USD (супраць 4 737,2 млн. USD у студзені-жніўні 2011 года), у гандлі з Расеяй - 8 921,4 млн. USD (супраць 6 306, 2 млн. USD).
У гандлі з краінамі па-за СНД сфармавалася станоўчае сальда ў памеры 7 210,0 млн. USD (супраць 1 323,7 млн. USD у студзені-жніўні 2011 года). Пры гэтым дадатнае сальда знешняга гандлю з краінамі Еўразвяза дасягнула 8 210,5 млн. USD (у студзені-жніўні 2011-га дадатнае сальда складала 4 367,1 млн. USD).