У Пінску запатрабавалі закрыць крымінальную справу Пачобута (Фота)
- 11.10.2012, 12:04
Мясцовыя актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі акцыю салідарнасці з журналістам польскай «Gazety Wyborczej» Анджэем Пачобутам.
Яны распаўсюдзілі па горадзе мноства ўлётак з патрабаваннем спыніць крымінальную справу ў дачыненні да журналіста за нібыта паклёп на Лукашэнку, паведамляе прэс-служба БХД.
Нагадаем, падставай для ўзбуджэння справы сталі публікацыі журналіста на незалежных сайтах.
Карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej» затрымалі ў яго кватэры ў Гродне 21 чэрвеня. Перад гэтым у памяшканні правялі ператрус і канфіскавалі кампутары. Анджэй Пачобут прабыў у гродзенскім СІЗА да 30 чэрвеня, пасля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.