Краіны АДКБ рыхтуюцца да народных пратэстаў
- 15.10.2012, 8:14
«Міратворчыя» вучэнні войскаў АДКБ праходзяць у Казахстане.
Прэс-сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Уладзімір Зайнедзінаў апісвае сцэнар, па якім праходзяць вучэнні, наступным чынам: «У дзяржаве «С» паўстаў крызіс, справакаваны міжнароднымі экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі арганізацыямі. У краіне пачаліся масавыя беспарадкі з пагромамі гандлёвых комплексаў і крам. Міліцыя апынулася бездапаможнай, таму кіраўнік дзяржавы звярнуўся па дапамогу ў Савет калектыўнай бяспекі АДКБ», перадае «Радыё Свабода».
У вучэннях удзельнічаюць міратворцы з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана.
15 кастрычніка пачынаецца наступная - актыўная фаза вучэнняў. У ходзе яе войскі АДКБ навучацца раз'ядноўваць канфліктуючыя бакі і кантраляваць умовы перамір'я.