BE RU EN

МЗС просіць не ўводзіць санкцыі

  • 15.10.2012, 10:49

Урэгуляванне любога канфлікту не павінна дасягацца шляхам увядзення аднабаковых санкцый або парушэннем суверэнітэту дзяржавы, лічаць у МЗС.

Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі Уладзімір Герасімовіч, піша «Інтэрфакс».

«У 2012 годзе міжнародная супольнасць стала сведкам чарговай эскалацыі ўзброенай барацьбы і абвастрэння гуманітарнай сітуацыі ў шэрагу краін арабскага свету. Урэгуляванне любога канфлікту не можа быць дасягнута ў выніку ўвядзення аднабаковых санкцый, альбо парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржавы", - адзначыў беларускі «дыпламат», выступаючы ў ходзе дыскусіі ў першым камітэце 67-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Нагадаем, сёння Савет ЕЗ абмяркуе падаўжэнне санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння.

Апошнія навіны