BE RU EN

Вернер Шульц: Беларускi дыктатар зразумее толькі эканамічныя санкцыі

  • 16.10.2012, 9:28

Еўрадэпутат шкадуе, што санкцыі супраць беларускага рэжыму не пашыраны.

Словы дэпутата Еўрапарламента ад Германіі Вернера Шульца прыводзіць радыёстанцыя Deutsche Welle.

«Толькі з дапамогай мэтанакіраваных эканамічных санкцый супраць асобных фірм і асоб, якія стаяць за рэжымам, ЕЗ можа ажыццяўляць ціск на самадзержца Лукашэнку», - лічыць еўрапарламентар.

Па дадзеных Вернера Шульца, за першае паўгоддзе 2012 года даходы Менска ад экспарту ў ЕЗ склалі больш за 8 мільярдаў даляраў. «Сярдзітымі словамі, якія вымаўляюцца на фоне выгадных здзелак, немагчыма прымусіць дыктатара змяніць свае погляды. Яны толькі падрываюць давер да палітыкі ЕЗ», - заявіў палітык.

Нагадаем, Савет міністраў ЕЗ падоўжыў санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і яго атачэння да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні Савета ў Люксембургу. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей застаўся ў спісах неўяздных у ЕЗ.

Апошнія навіны