Павел Севярынец працуе на складзе «за дваіх»
- 16.10.2012, 10:29
Людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй лічаць сваім абавязкам штомесяц бываць у Паўла, які адбывае пакаранне ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.
Паразмаўляць з Паўлам, адвезці яму прадуктовую перадачу - яны лічаць невялікай, але вельмі важнай падтрымкай палітвязня, піша ПЦ «Вясна».
На гэты раз Павел Севярынец падзяліўся ўражаннямі аб візіце пасланца Папы, а таксама надзеямі на вызваленне палітвязняў, а перш за ўсё Алеся Бяляцкага, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і Яўгена Васьковіча, якім цяпер цяжэй за ўсё. Таксама гаворка ішла аб выбарах 2015 года.
Трэба адзначыць, што на сапраўдны момант Павел Севярынец застаўся адзін працаваць на складзе, таму вельмі стамляецца. Па словах Паўла, каб зразумець, трэба прадставіць супермаркет, дзе працуе адзін прадавец: няма калі нават на хвіліну прысесці, а атрымлівае мільён, часам трохі больш. Раней там працавалі двое вольнанаёмных, але не вытрымалі цяжкай працы і малой аплаты. Гаспадар з заменай не спяшаецца.