Дарэнка стаў суседам беларускага дыктатара
- 16.10.2012, 14:30
Вядомы расейскі журналіст Сяргей Дарэнка перасяліўся з сям'ёй у Беларусь і жыве побач з рэзідэнцыяй Лукашэнкі.
Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю расейскім СМІ. Паводле яго слоў, калі ён нядаўна даваў інтэрв'ю Сяргею Дарэнке, той прызнаўся, што пераехаў у Беларусь і жыве побач з рэзідэнцыяй Лукашэнкі, піша "Ежедневник".
Трэба адзначыць, што некалі скандальны расейскі журналіст Сяргей Дарэнка быў ворагам №1 былога мэра Масквы Юрыя Лужкова. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка называў Лужкова сваім лепшым сябрам у Расеі і ўсяляк падтрымліваў яго пасля адстаўкі. Менавіта таму шмат хто здзівіўся, калі Лукашэнка пагадзіўся даць інтэрв'ю ворагу свайго сябра.
Зрэшты, і сам Сяргей Дарэнка даўно змяніў сваё стаўленне і да кіраўніка Беларусі, якога таксама раней часта «мачыў», але і да многіх іншых рэчаў, у тым ліку і да Беларусі. Як заявіў ён пасля інтэрв'ю з кіраўніком Беларусі, «Лукашэнка круты: сказаў, у еўрапейскіх лідэраў няма яек».