Беларусь экспартавала нафтапрадуктаў на $10,8 мільярдаў
- 17.10.2012, 16:05
Беларусь у студзені-жніўні 2012 года экспартавала 12,942 млн. тон нафтапрадуктаў на суму $10,784 млрд.
Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У жніўні экспарт нафтапрадуктаў склаў 1,442 млн. тон на 1,08 млрд. даляраў.
У тым ліку 3,422 млн. тон было экспартавана ў краіны СНД, дзе асноўным пакупніком беларускіх нафтапрадуктаў з'яўляецца Украіна. На ўкраінскі рынак па выніках 8-мі месяцаў пастаўлена 3,148 млн. тон на суму $2,943 млрд.
Экспарт у краіны Еўрапейскага звяза склаў 9,220 млн. тон нафтапрадуктаў на $7,255 млрд.
У тым ліку аб'ём паставак у Нідэрланды склаў 5,803 млн. тон на $4,431 млрд., у Латвію - 1,831 млн. тон на $1,615 млрд., у Італію - 493 тыс. тон на $296 млн., у Літву - 308 тыс. тон на $267 млн., у Велікабрытанію - 234 тыс. тон на $182,9 млн., у Польшчу - 214 тыс. тон на $185,1 млн.
Акрамя таго, Беларусь у студзені-жніўні экспартавала ў Германію 1,101 млн. тон нафты на суму $863,4 млн.