BE RU EN

Справу Палудня накіроўваюць у суд

  • 18.10.2012, 10:08

Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных Беларусі Яўгена Палудня на гэтым тыдні будуць накіраваныя ў суд.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

«Генпракуратура плануе на гэтым тыдні накіраваць матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да Палудня ў суд», - сказаў генпракурор.

Нагадаем, 8 снежня 2011 года ў дачыненні да Палудня была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» КК Беларусі. У той жа дзень ён быў заключаны пад варту. У сярэдзіне лютага 2012 года ў дачыненні да Я.Палудня была ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа.

Тэрміны расследавання крымінальнай справы некалькі разоў падаўжаліся.

Апошнія навіны