BE RU EN

Human Rights Watch: Гандаль палітвязнямі - ганьба

  • 2.10.2012, 14:55

Міжнародная праваабарончая арганізацыя выступіла ў абарону вязняў лукашэнкаўскага рэжыму.

«Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць усе пераследы і здзекі над палітвязнямі Зміцерам Дашкевічам і Алесем Бяляцкім. Неабходна правесці расследаванне ўсіх выпадкаў жорсткага абыходжання з затрыманымі па палітычна матываваных абвінавачваннях, колькасць якіх у апошні час павялічылася. Пра гэта гаворыцца ў заяве Human Rights Watch, апублікаванай на сайце арганізацыі (пераклад - charter97.org).

У якасці прыкладу праваабаронцы прыводзяць пагрозы ў адрас моладзевага лідэра Зміцера Дашкевіча і ціск на праваабаронцу Алеся Бяляцкага з боку адміністрацый калоній, у якіх яны знаходзяцца.

«Жорсткае абыходжанне з вязнямі забаронена пры любых абставінах, - сказала Юлія Гарбунова, супрацоўнік Human Rights Watch. - Апошнія выпадкі пераследу паказваюць, што беларускія ўлады маюць намер працягваць душыць сваіх крытыкаў, нават пасля таго, як іх кінулі ў турму».

Еўрапейскі Звяз у мінулым заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх палітвязняў неадкладна і безумоўна. У адказ на міжнародную крытыку ўрад памілаваў шэраг зняволеных, асуджаных за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Вызваленыя вязні пазней распавялі, што яны былі вымушаныя падпісаць прашэнні аб памілаванні ў якасці ўмовы іх вызвалення.

«Тое, што ўлады выкарыстоўваюць зняволеных па палітычных матывах у якасці разменнай манеты, з'яўляецца ганьбай, - сказала Гарбунова. - Пераслед Бяляцкага, Дашкевіча і іншых затрыманых павінны быць неадкладна спынены і старанна расследаваны».

Апошнія навіны