П'яны настаўнік катаў на машыне школьнікаў: адзін загінуў
- 22.10.2012, 11:34
Адзін чалавек загінуў і два пацярпелі ў выніку ДТЗ у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў вёсцы Хатынічы ў ноч з 20 на 21 кастрычніка. 27-гадовы выкладчык адной з мясцовых школ, кіруючы ў п'яным выглядзе аўтамашынай «Фольксваген», не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку аварыі кіроўца і пасажыр 1997 года нараджэння, аднавясковец з траўмамі дастаўлены ў шпіталь, а яшчэ адзін пасажыр 1996 года нараджэння загінуў. Юнакі - вучні 11-га класа Хатыніцкай сярэдняй школы.