Нацбанк мяняе парадак банкаўскага пераводу
- 22.10.2012, 16:05
Нацбанк апублікаваў на сваім сайце праект новай рэдакцыі Інструкцыі аб банкаўскім пераводзе, якая ў выпадку зацвярджэння будзе ўведзена ў дзеянне з 22 студзеня 2013 года.
І стане сур'ёзным узрушэннем як для банкаў, так і для іх кліентаў з-за неабходнасці змены (перабудовы) праграмнага забеспячэння, піша АФН.
«... З мэтай гарманізацыі нацыянальных безнаяўных разлікаў з міжнароднымі нормамі і агульнапрынятай сусветнай практыкай, ... паскарэння разлікаў паміж суб'ектамі гаспадарання», - растлумачылі ў Нацбанку неабходнасць новай рэдакцыі інструкцыі.
Аднак змены ў дакумент сталі непазбежныя з-за паправак у Банкаўскі кодэкс, якія ўступаюць у сілу з 22 студзеня 2013 года, і непазбежнасці адаптацыі Інструкцыі да электроннага дакументазвароту (банк-кліент, інтэрнэт-банкінг, мабільны банк).
Напрыклад, папраўкамі ў Банкаўскі кодэкс уводзіцца новы аплатны інструмент - аплатны ордэр, з дапамогай якога банк будзе афармляць банкаўскі перавод у выпадках частковай аплаты разліковых дакументаў, спісання грашовых сродкаў з рахункаў па пастаянна дзеючым аплатным даручэнні і г.д.
Але, мабыць, упершыню, змяняючы Інструкцыю аб банкаўскім пераводзе, рэгулятар праявіў клопат аб кліентах беларускіх банкаў, пазбавіўшы іх ад праграмісцкага аўралу напярэдадні навагодніх святаў.
«... Улічваючы неабходнасць дапрацоўкі праграмнага забеспячэння і ўнясенне змяненняў у дамовы паміж банкамі і кліентамі... дазваляецца Нацыянальнаму банку і банкам на працягу 2013 года паралельнае ўжыванне пры ажыццяўленні банкаўскага пераводу мемарыяльнага і плацежнага ордэраў, а таксама прымяненне раней устаноўленых формаў плацежнага патрабавання і плацежнага даручэння», - гаворыцца ў каментары Нацбанка РБ.