Актывіста БХД паставілі на ўлік у КДБ
- 22.10.2012, 16:30
Каардынатара аргкамітэту БХД у Магілёве Алега Аксёнава паставілі на прафілактычны ўлік у КДБ за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».
Пра гэта актывіста апавясцілі 22 кастрычніка. Аксёнаў мае намер абскардзіць гэтае рашэнне.
«Як мне сказалі ў КДБ, гэта першы крок да крымінальнага артыкула», - паведаміў Алег Аксёнаў прэс-службе БХД.
Спробы растлумачыць, што Алег Аксёнаў дзейнічае ад імя аргкамітэта, а не партыі, супрацоўнікі КДБ пад увагу не прынялі.
«Загад аб маёй пастаноўцы на ўлік падпісалі яшчэ 11 кастрычніка, таму ніякія мае тлумачэнні ўжо значэння не мелі», - падкрэсліў актывіст.
Алег Аксёнаў не збіраецца мірыцца з гэтым рашэннем КДБ і мае намер яго абскардзіць.