У 2013 годзе кошт на газ «на ўваходзе» - $185
- 25.10.2012, 10:23
Менск і Масква дамовіліся аб кошце на газ.
Як заявіў беларускі міністр фінансаў Андрэй Харкавец, новы кошт расейскага паліва складзе 185 даляраў, паведамляе МТРК «Мир».
Кошт для арганізацый Мінэнерга складзе $216. Буйныя аптовыя спажыўцы на ўнутраным рынку будуць плаціць за газ у 2,5 разы даражэй - $516 за тысячу кубаметраў.
Нагадаем, у 2011 годзе Расея і Беларусь падпісалі кантракты на пастаўку і транспарціроўку газу ў 2012-2014 гадах.
Акрамя гэтага, «Газпрам» падпісаў пагадненне на куплю 50 адсоткаў акцый «Белтрансгазу». Кошт здзелкі склаў 2,5 мільярда даляраў.