BE RU EN

КДБ хавае прозвішчы карупцыянераў?

  • 26.10.2012, 14:48

Узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка аднаго з гродзенскіх сельгаспрадпрыемстваў

Ён абвінавачваецца ў «злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». КДБ паведаміў пра гэта ў неўласцівай ведамству манеры, сціпла, піша АФН.

Сутнасць злоўжывання зводзіцца да таго, што па ўказанні арыштаванага былі ажыццёўлены закупкі імпартных гербіцыдаў па завышаным кошце ў фірмы-пасрэдніка, якую узначальвае яго блізкі сваяк. Пры гэтым КДБ, у адрозненне ад звычайнай практыкі, не называе прозвішча затрыманага, а таксама прадпрыемства, якое ён узначальвае.

Акрамя таго, КДБ падкрэслівае, што прадпрыемству з дзяржаўнай доляй уласнасці нанесены матэрыяльны ўрон у асабліва буйным памеры. Але пры гэтым не называе канкрэтную суму шкоды, прапаноўваючы грамадскасці паверыць на слова.

Апошнія навіны