Макей запрасіў Генеральнага сакратара ААН у Беларусь
- 3.10.2012, 9:43
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пацвердзіў запрашэнне Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну наведаць Беларусь з візітам.
Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
«Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром ААН, падчас якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і ААН. У прыватнасці, Макей пацвердзіў запрашэнне Генеральнага сакратара ААН наведаць Беларусь з візітам», - адзначаецца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.
У Нью-Йорку кіраўнік беларускага МЗС правёў таксама перамовы з Генеральным сакратаром Арганізацыі па забароне хімічнай зброі Ахметам Узюмджу.