Лаўроў зноў ляціць у Менск
- 30.10.2012, 9:27
Калегіі МЗС Беларусі і Расеі правядуць сумеснае пасяджэнне ў Менску сёння.
Як раней паведамілі ў МЗС РФ, «на маючым адбыцца пасяджэнні калегій плануецца падрабязна абмеркаваць праблематыку ўзаемадзеяння ў рамках АБСЕ, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі да маючага адбыцца 6-7 снежня ў Дубліне СМЗС АБСЕ, супрацоўніцтва ў ААН па пытаннях праў чалавека».
Будуць разгледжаны таксама пытанні, звязаныя з процідзеяннем фальсіфікацыі гісторыі, іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, паведамляе «Інтэрфакс».
У МЗС РФ нагадалі, што сумесныя пасяджэння калегій з удзелам міністраў замежных спраў Беларусі і Расеі праводзяцца на штогадовай аснове. Выкарыстанне падобнага фармату працы дазваляе паглыблена разглядаць падзеі, якія адбываюцца ў свеце, і выпрацоўваць узгодненыя падыходы па міжнародным парадку дня, лічаць у расейскім знешнепалітычным ведамстве.
Апошні раз Сяргей Лаўроў быў у Менску ў жніўні 2012 года, а ў верасні прайшла яго сустрэча з Уладзімірам Макеем у Маскве.