BE RU EN

Новы суд над Зміцерам Дашкевічам

  • 30.10.2012, 10:03

Выязное пасяджэнне мазырскага суда па справе Зміцера Дашкевіча адбудзецца 30 кастрычніка.

Лідэра міжнароднай арганізацыі «Малады фронт», зарэгістраванай у Чэхіі, могуць перавесці з мазырскай калоніі ў турму строгага рэжыму. Прычына - тое, што Зміцера Дашкевіча прызналі «злосным парушальнікам рэжыму», паведамляе БелаПАН.

Цікава, калі ён паспеў ім стаць, бо адразу па прыбыцці ў выпраўленчую калонію № 20 Мазыра Зміцер Дашкевіч быў змешчаны ў штрафны ізалятар, а затым - у памяшканне камернага тыпу.

Нагадаем, Дашкевіч быў асуджаны ў сакавіку 2011 года на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў збіцці двух мужчын. Ён адбываў пакаранне ў Горках, Глыбокім. У жніўні Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі і прысудзіў яго да года пазбаўлення волі.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча палітычным зняволеным.

Апошнія навіны