Палудня будзе судзіць Ваенная калегія Вярхоўнага суда
- 30.10.2012, 10:17
Дата суда стане вядомая ў бліжэйшыя 3 месяцы.
Ваенная калегія Вярхоўнага суда Беларусі прыняла да разгляду крымінальную справу былога намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Палудня.
«Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да Я.Палудня перададзены для разгляду ў Ваенную калегію ВС», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак ў Вярхоўным судзе.
«На працягу 3-х месяцаў Ваенная калегія вызначыцца з датай пачатку судовага пасяджэння па гэтай справе», - адзначылі ў судзе.
Як паведамляла агенцтва, на мінулым тыдні Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд справу Я.Палудня для вызначэння падсуднасці.
Абвінавачванаму інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае адказнае становішча), чч.2, 3 арт.426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча), ч. 3 арт.430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча).
Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага пакінута ранейшай - утрыманне пад вартай.