Амбасада Грузіі адмовілася каментаваць заяву Макея
- 30.10.2012, 17:07
Каментаваць словы аб магчымым пераглядзе пытання аб прызнанні Менскам незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў дыппрадстаўніцтве не сталі.
«Амбасада не будзе даваць ніякіх каментароў з гэтай нагоды», - сказалі charter97.org у амбасадзе Грузіі.
Нагадаем, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей не выключыў, што Беларусь у будучыні можа вярнуцца да перагляду сваёй пазіцыі аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і падкрэсліў, што гэта рашэнне будзе прынята зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў.
«Жыццё не стаіць на месцы, і тэма беларуска-грузінскіх і беларуска-асяцінскіх адносін абмяркоўвалася сёння ў ходзе сумеснай калегіі», - заявіў Уладзімір Макей у аўторак на брыфінгу ў Менску.