BE RU EN

Папа Рымскі блаславіў беларусаў

  • 4.10.2012, 9:22

Бенедыкт ХVI сустрэўся ў Рыме з амбасадарам Ватыкана ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці.

«Падчас сустрэчы ў Ватыкане з апостальскім нунцыем у Беларусі, Папа пацікавіўся апошнімі падзеямі ў краіне і перадаў спецыяльнае бласлаўленне для каталікоў Беларусі і ўсяго беларускага народа», - паведамляе «Інтэрфакс».

Там таксама паведамілі, што на мінулым тыдні, у знак павагі да паўсюднага маральнага аўтарытэту Святога Айца і гуманітарнай місіі Апостальскай сталіцы, у рамках двухбаковых дыпламатычных адносін, прадстаўнік пантыфіка у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў упаўнаважаны правесці сустрэчы з палітвязнямі: Сяргеем Каваленкай, Паўлам Сырамалотавым, Мікалаем Статкевічам, Алесем Бяляцкім, Зміцерам Дашкевічам, Эдуардам Лобавым і Паўлам Севярынцам».

Апошнія навіны