BE RU EN

Пір падчас чумы (Фота)

  • 4.10.2012, 14:00

Услед за старшынёй Ельскага райвыканкама Дэпартамент аховы МУС захацеў купіць седан за 695 млн рублёў.

Для ажыццяўлення аператыўных патрэб у Дэпартаменце палічылі неабходным наяўнасць у аўтамабілі дэкаратыўнага аздаблення пярэдняй панэлі коранем арэхавага дрэва, піша TUT.by.

Адпаведна інфармацыі, размешчанай Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры коштаў у раздзеле «Закупкі і гандаль на конкурснай аснове», акрамя дэкаратыўных элементаў панэлі, цэнтральнай кансолі і дзвярэй, новы аўтамабіль міліцыі павінен мець:

- Колер: чорны брыльянтавы;

- Тып рухавіка: бензінавы, шасціцыліндравы, чатырохтактны, аб'ёмам 3.0 л. 16-кл., магутнасць кВт/л.с. не менш 228/310;

- Ксенонавыя біфункцыянальныя фары са святлодыёднымі ліхтарамі дзённага святла, з амывальнікам;

- Скураныя сядзенні чорнага колеру;

- Легкасплаўныя дыскі 8Jх18, дызайн «5 спіц V» і г.д.

Арыенціровачны кошт закупкі: 695 млн рублёў з ПДВ.

Захапленне дарагімі аўтамабілямі - не рэдкасць сярод беларускіх чыноўнікаў. Нядаўна Ельскім райвыканкамам Гомельскай вобласці быў аб'яўлены тэндэр на закупку аўтамабіля. Чыноўнікі захацелі ні многа ні мала, а раскошны прадстаўніцкі джып Volkswagen Touareg з рухавіком магутнасцю да 204 л.с. Аплаціць такую «неабходную» куплю планавалася са сродкаў мясцовага бюджэту.

Апошнія навіны