BE RU EN

Упраўленню справамі Лукашэнкі больш не патрэбен новы iPhone?

  • 4.10.2012, 16:50

Тэндэрная аб'ява правісела на сайце ўсяго толькі суткі.

Тэндэр на закупку аднаго iPhone размясціла Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Упраўлення справамі Лукашэнкі. Тэлефон патрабаваўся найноўшы, нядаўна запушчаны ў продаж iPhone 5. Указваліся дакладныя параметры - аб'ём памяці 64 Гб, аб'ём закупкі - 13 мільёнаў рублёў, піша "Комсомольская правда в Беларуси".

Ва ўстанове ёсць два аддзела, якія могуць купляць па тэндэры тавары: аддзел камплектацыі і адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел. Першы закупляецца за кошт заказчыкаў, другі - за ўласныя, заробленыя грошы.

- Гэта была памылковая інфармацыя. У базе яе няма, - распавялі ў адміністрацыйна-гаспадарчым аддзеле.

- Хто памыліўся?

- Людзі, якія гэта размясцілі, ужо пакараныя. Тэндэр быў памылкова выстаўлены супрацоўнікамі нашага прадпрыемства, яны пакараныя, і вельмі сур'ёзна. Не маем патрэбы мы ў гэтым iPhone.

- Колькі паспеў правісець гэты тэндэр?

- Суткі.

Апошнія навіны