BE RU EN

Беларусы працягваюць скупляць валюту

  • 5.10.2012, 16:36

У верасні купля валюты на ўнутраным рынку перавысіла продаж на USD 611,3 млн.

У верасні 2012 года насельніцтва на чыстай аснове купіла замежнай валюты на суму USD 365,6 млн. Пры гэтым купля наяўнай валюты на чыстай аснове склала USD 242,8 млн., безнаяўнай валюты - USD 122,8 млн. Такія дадзеныя вынікаюць з публікацыі Нацыянальнага банка Беларусі аб куплі-продажы замежнай валюты на ўнутраным рынку за студзень-верасень 2012 года, паведамляе агенцтва «Бізнэс-Навіны».

Нерэзідэнты на чыстай аснове купілі замежнай валюты на USD 76,6 млн.

Рэзідэнты набылі на чыстай аснове валюты на USD 169,1 млн.

Такім чынам, у верасні ва ўсіх сектарах валютнага рынку назіралася перавышэнне аб'ёмаў куплі замежнай валюты над продажам.

Апошнія навіны